Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт
У сваім тэлеграм-канале папулярны пісьменнік Саша Філіпенка напісаў, што паколькі ў Беларусі ўзніклі праблемы з магчымасцю прачытаць ягоны апошні раман «Слон», то ён вырашыў выкласці кнігу ў сеціва бясплатна — кожны ахвотны можа яе раздрукаваць і прачытаць.
Паводле звестак выдавецтва «Янушкевіч», «Слон» быў самым прадаваным таварам у ліпені на сайце кнігарні «Кнігаўка». Але 3 жніўня, калі Філіпенка паведаміў, што кнігу можна купіць у Беларусі, гэта выклікала рэакцыю праўладных прапагандыстаў. Вядучы СТБ Рыгор Азаронак выказаўся, што Філіпенка «зарана ўзрадаваўся», а іншыя паабяцалі «ўрэгуляваць» сітуацыю з продажамі рамана.
Ужо праз некалькі гадзін кніга стала недаступнай — на сайце з'явілася паведамленне, што яе няма ў наяўнасці.
Цяпер раман даступны для спампоўвання бясплатна.
Чытайце таксама:
Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква
Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне