БЕЛ Ł РУС

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання

5.08.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» (поўнае інтэрв'ю будзе апублікавана пазней) сярод іншага даў ацэнку здольнасцям сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, колішняга члена штаба Віктара Бабарыкі.

Іван Краўцоў, фота Офіса Ціханоўскай

«Наша Ніва» запыталася, ці могуць Вячорка з Краўцовым у будучыні апынуцца ў адной камандзе.

«Ну, я проста не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы, каб яго ў нейкую справу сёння ангажаваць. Я яго бачыў на івэнтах, бачыў у чаціку рэфарматараў — вельмі шмат блазнавання. Чуткі, інтрыгі, прыкольчыкі, але як гэта дапамагае справе — не ведаю. Не ўпэўнены, ці ўмее ён у камандную гульню», — прызнаўся Франак Вячорка.

Тэлеграм-чат «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі» — папулярная сярод палітызаванай тусоўкі пляцоўка для абмеркавання. У ёй пад псеўданімамі ўдзельнічалі і прапагандысты кшталту Ігара Тура.

Чытайце таксама:Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Чытайце таксама:

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову

Краўцоў прымусіў Кучынскага апраўдвацца за недасканалую санкцыйную палітыку Еўрасаюза

Іван Краўцоў: Тое, што мы казалі 4 гады запар амерыканцам і еўрапейцам, пачало адбывацца

Каментары да артыкула