БЕЛ Ł РУС

У Мінску не будуць зносіць некаторыя дамы з-за будаўніцтва трэцяй лініі метро

5.08.2025 / 8:28

Nashaniva.com

У Савецкім раёне захаваюць частку дамоў, якія планавалася знесці з-за будаўніцтва метро. Пра гэта расказаў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Аляксандр Шчаковіч, пішуць Мінск-Навіны.

— Былі вызначаныя планы па зносе шэрагу дамоў на вуліцы Багдановіча, звязаныя з будаўніцтвам метрапалітэна. Паколькі вырашана, што лінія метро пойдзе крыху па-іншаму, частка запланаваных дамоў зносіцца не будзе, — паведаміў А. Шчаковіч.

Кіраўнік раённай адміністрацыі дадаў, што цяпер распрацоўваецца адпаведная дакументацыя. У найбліжэйшы час жыхарам некалькіх мікрараёнаў Савецкага раёна паведамяць, трапляюць іх дамы ў зону зносу ці не.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула