БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката

4.08.2025 / 22:38

Nashaniva.com

У Вялікабрытаніі, у пасёлку Норманбі (Паўночны Ёркшыр) спецыялісты па барацьбе са шкоднікамі злавілі гіганцкага шэрага пацука, даўжыня якога склала каля 50 сантыметраў — амаль як у сярэдняга ката. Гэта можа стаць рэкордным выпадкам для краіны, паведамляе Daily Mail.

Гіганцкага пацука знайшлі ў падвале аднаго з дамоў. Паводле прадстаўніка мясцовай грамадскасці Дэвіда Тэйлара, такія грызуны селяцца побач з перапоўненымі кантэйнерамі для смецця, асабліва каля закусачных і крамаў, якія выкідваюць рэшткі ежы.

Ён падкрэсліў, што гэта не адзінкавы выпадак, і праблема з пацукамі ў раёнах Эстан і Вэйл-Хіл толькі расце. Ён заклікаў улады прыняць меры, паколькі шкоднікі — гэта не толькі непрыемнасць, але і крыніца небяспечных інфекцый.

У іншых гарадах Вялікабрытаніі, такіх як Бірмінгем, Саўтгемптан, Дагенхэм і Глазга, праблема пацукоў таксама набыла маштабы крызісу. У некаторых выпадках для змагання з нашэсцем прыцягвалі нават армію. Прычынамі называюцца страйкі смеццевых службаў, нелегальныя сметнікі і недахоп фінансавання муніцыпалітэтаў.

Чытайце таксама:

Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА

«Пацукі ўжо смела заходзяць у пад'езд». У барысаўскім шматпавярховіку нашэсце грызуноў

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў

Каментары да артыкула