Больш за паўтары тысячы таксістаў могуць выключыць з рэестра перавозчыкаў
Міністэрства транспарту нагадала, што многіх кіроўцаў унеслі ў рэестр перавозчыкаў загадзя — яшчэ да таго, як яны атрымалі пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі. Але ім быў дадзены цвёрды тэрмін, каб яны выканалі новыя патрабаванні заканадаўства, піша autogrodno.by.
Фота ілюстрацыйнае
Новыя правілы былі ўведзеныя з 1 сакавіка 2025 года, але таксісты маглі працягваць працаваць з умовай: павысіць кваліфікацыю трэба да 31 жніўня 2025 года.
Патрабаванне тычыцца прыкладна 1,7 тысячы чалавек. Пасля таго як тэрмін павышэння кваліфікацыі скончыцца, перавозчык абавязаны цягам 15 дзён (але не пазней за 15 верасня) унесці адпаведныя змены ў інфармацыю пра кіроўцу.
Калі гэтага не зрабіць у тэрмін, улады могуць прыпыніць дзеянне запісу пра кіроўцу ў рэестры.
Цяпер у Беларусі працуе больш за 60 арганізацый, дзе можна павысіць кваліфікацыю па катэгорыі «B», і больш за 36 — па катэгорыі «D». Паводле даных Мінтранса, месцаў у гэтых установах дастаткова: за месяц могуць прайсці навучанне больш за 5,5 тысяч чалавек па «B» і каля 1000 — па «D».
Чытайце таксама:
Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?
Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку: «Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне»
У Мінску таксіст працаваў без дазволу. Які штраф яму давялося заплаціць?