Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам
Але кіраўнік ГУР дадае, што Украіна павінна быць гатовая да чаго заўгодна з боку Лукашэнкі.
Кірыла Буданаў. Скрыншот відэа: NataliyaMoseychuk / YouTube
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка адмаўляецца даваць расейцам калідор для заходу на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Наталлі Масяйчук.
«Цяжкае пытанне, — адказаў Буданаў на пытанне, у якім выпадку Лукашэнка можа даць калідор расейцам. — Цяпер ён катэгарычна на гэта не згаджаецца і не пагодзіцца. Цяпер. У рэшце рэшт мы ўсе памятаем 2022 год, калі адбылося тое, што ўсе бачылі. І мы проста павінны быць моцнымі і гатовымі да чаго заўгодна. Тады з намі не будзе нечаканасцяў. Гэта ад нас залежыць усё».