БЕЛ Ł РУС

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак

2.08.2025 / 16:24

Nashaniva.com

У Іспаніі, у барселонскім аэрапорце Эль-Прат, разгарэўся скандал: бацькі пакінулі свайго 10-гадовага сына аднаго ў тэрмінале, каб не мяняць сваіх ранейшых планаў, піша Euronews.

Барселонскі аэрапорт Эль-Прат. Здымак ілюстрацыйны. Фота: bbcairport.com 

Як паведамляецца, сям’я планавала вылецець на адпачынак, але ў дзіцяці не было патрэбнай візы, нягледзячы на тое, што яго іспанскі пашпарт быў сапраўдны. Гэта азначала, што дзіця не магло сесці ў самалёт.

Каб не страціць квіткі і не адмяняць адпачынак, бацькі прынялі рашэнне пакінуць хлопчыка аднаго ў аэрапорце і папрасілі аднаго са сваякоў прыехаць і забраць яго. Яны пайшлі да свайго гейта, пакінуўшы сына без нагляду.

Гэтую сітуацыю апублічыла каардынатарка авіякампаніі, якая апублікавала відэа на тыктоку:

«Я бачыла шмат, але такое — проста сюррэалізм», — сказала яна.

Пасля таго як праз гучнагаварыцель супрацоўнікі бяспекі аэрапорта некалькі разоў спрабавалі адшукаць тых, хто апякуецца дзіцём, і ніхто не адгукнуўся, пра здарэнне паведамілі паліцыі. У выніку бацькоў, а таксама іх другое дзіця, затрымалі і даставілі ў зону прыбыцця, дзе знаходзіўся хлопчык.

Паводле каардынатаркі авіякампаніі, бацькі не лічылі сваё дзеянне праблемай і паводзілі сябе так, быццам уся гэта сітуацыя цалкам нармальная. Але ні супрацоўнікі аэрапорта, ні паліцыя не падзялялі такую пазіцыю.

Чытайце таксама:

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ryanair плануе даплачваць супрацоўнікам за выяўленне негабарытнай ручной паклажы

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

«Белавія» пачне лётаць на папулярны кітайскі курорт

Каментары да артыкула