Электрасамакат загарэўся ў кватэры ў Магілёве
Здарэнне адбылося днём 1 жніўня.
Фота: МНС
У службу МНС паступіў званок ад 16-гадовага падлетка, які паведаміў пра пажар у трохпакаёвай кватэры на дзявятым дома на вуліцы Грунвальдскай, паведамляе МНС.
Дыспетчар МНС параіла ўсім, хто знаходзіўся ў кватэры, неадкладна пакінуць памяшканне, шчыльна зачыніўшы за сабой дзверы. На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіліся дзеці разам з бабуляй.
Гарэнне пачалося з электрасамаката ў адным з пакояў. Бабуля і старэйшы ўнук паспрабавалі самастойна справіцца з узгараннем, аднак агонь хутка набіраў моц. Яны звярнуліся па дапамогу да выратавальнікаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
У выніку пажару ў пакоі знішчана маёмасць, закураныя сцены і столь у кватэры.
Разглядаецца версія кароткага замыкання электрасамаката.