БЕЛ Ł РУС

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах

3.08.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Таццяна Анціповіч больш за 15 гадоў у маркетынгу, яна працавала з рознымі вялікімі кампаніямі. Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію за 2020 год.

Таццяна Анціповіч. Фота з яе старонкі ў Facebook

Таццяне Анціповіч 37 гадоў. Яна мінчанка. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «маркетынг» у 2010 годзе і з таго часу працуе ў гэтай сферы.

Таццяна працавала ў вялікіх кампаніях. У 2017 годзе прыйшла ў МТБанк, дзе ў 2020-м дарасла да намесніцы кіраўніка ўпраўлення маркетынгу. У 2023-м кіравала маркетынгам сегмента B2C (прадукты для фізічных асоб).

Некалькі разоў Анціповіч трапляла ў рэйтынг самых эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м увайшла ў дзясятку найлепшых. Яна атрымлівала ў складзе каманды за сваю працу і іншыя прэстыжныя прэміі.

У 2024-м дзяўчына сышла з МТБанка. Цяпер працуе ў анлайн-латарэях.

Таццяну асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі хатнюю хімію. Яе дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула