БЕЛ Ł РУС

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце

1.08.2025 / 20:51

Nashaniva.com

Вясной 2025 года па ўсёй Беларусі ўзнік недахоп бульбы ў крамах. Праблему хоць і неахвотна, але мусілі прызнаваць і чыноўнікі нават самага высокага рангу. Аднак пры гэтым тое, што прычына яе — у хібах самой сістэмы гаспадарання, рашуча адмаўляецца. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сваёй справаздачы па выніках праверак таксама перакладае адказнасць за дэфіцыт на асобных пастаўшчыкоў.

Фота ілюстрацыйнае

МАРГ сцвярджае, што хоць на першы погляд здавалася, нібыта праблема ў агульным недахопе прадукцыі, але насамрэчы запасы бульбы ў стабілізацыйных фондах былі нават большымі за запланаваны мінімум. Гэта нібыта пацвердзілі праверкі міністэрства.

Прычынай праблемы называюцца парушэнні з боку некаторых пастаўшчыкоў. Так, у маі 2025 года МАРГ зафіксаваў, што фермерская гаспадарка «Гарызонт» з Мастоўскага раёна парушыла антыманапольнае патрабаванне Закона аб гандлі, не паставіўшы бульбу ў патрэбным аб’ёме гандлёвай сетцы. Гаспадарцы было вынесена прадпісанне, якое яна выканала.

Пазней, у чэрвені і ліпені, былі зафіксаваныя яшчэ чатыры парушэнні:

МАРГ накіраваў інфармацыйныя лісты ў адпаведныя аблвыканкамы, каб тыя прынялі меры.

Акрамя гэтага, міністэрства пералічвае і іншыя парушэнні:

Матэрыялы на гэтыя арганізацыі перадалі ў эканамічныя суды Мінска і Мінскай вобласці.

Таксама індывідуальны прадпрымальнік Мазур незаконна вывозіў бульбу без ліцэнзіі — яго справу разглядаюць паводле адміністрацыйнага заканадаўства.

Каб пазбегнуць такіх сітуацый у будучыні, былі прынятыя новыя дакументы: указ Лукашэнкі №232 і пастанова Саўміна №399, якія вызначаюць дакладныя правілы і абавязкі пры пастаўках агародніннай прадукцыі са стабфондаў. У выпадку іх парушэння прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Чытайце таксама:

У Белкаапсаюзе расказалі, як закупляюць бульбу ад насельніцтва

Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве

Навукоўцы Акадэміі навук назвалі справядлівую цану на беларускую бульбу

Каментары да артыкула