БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць

1.08.2025 / 18:20

Nashaniva.com

30-гадоваму жыхару Мінска, які перад тым ужо восем разоў быў асуджаны па розных артыкулах, вынеслі чарговы прысуд — цяпер за незаконнае набыццё і захоўванне псіхатропаў без мэты збыту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся ў гарадскім аўтобусе: на канцавым прыпынку кіроўца пабачыў у салоне спячага пасажыра, які ніяк не прачынаўся. Міліцыянеры, што прыехалі на выклік, заўважылі ў мужчыны прыкметы наркатычнага ап’янення і даставілі яго ў РУУС.

Пры асабістым аглядзе ў заплечніку пасажыра знайшлі пакунак з парашком і шпрыц з вадкасцю. Пазней затрыманы прызнаўся, што набыў псіхатроп (альфа-PVP) для асабістага карыстання і частку яго ўжо ўжыў.

Як паведаміў прадстаўнік пракуратуры, абвінавачаны нідзе не працуе і раней прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку за падобныя правапарушэнні.

Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў чатырма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, часткова далучыўшы да новага тэрміну і неадбытую частку пакарання па ранейшым прысудзе.

Чытайце таксама:

Распаўсюджваецца новы небяспечны наркотык. Ён ужо дайшоў да краін Балтыі

У Мінску псіхатропы хавалі ў бляшанкі з кансерваванымі персікамі

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны, які памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў

У Гдыні затрымалі беларуса з наркотыкамі

Каментары да артыкула