Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў дэдлайны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якія той адводзіць Расіі на спыненне ваеннага канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валааме, піша БелТА.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Аляксандр Лукашэнка назваў Дональда Трампа «нашым агульным сябрам, за якога мы так перажывалі». «Я памятаю нашы перажыванні, каб ён перамог і гэтак далей», — адзначыў ён.
Каментуючы заявы кіраўніка ЗША наконт дэдлайнаў, Лукашэнка сказаў: «50, 60, 10 дзён. Так палітыка не робіцца. Калі ён хоча міру — ён павінен падключацца асцярожна, грунтоўна. Гэта ваеннае сутыкненне. І ўказаць там не атрымаецца. Тым больш — ядзернай дзяржаве. Гэта проста выклікае смех».
«Вы ведаеце, нядаўна я сустракаўся з амерыканцамі. Я ім адкрыта гэта сказаў. Гэта яго (Дональда Трампа) блізкія сябры. Кажу ім: прэзідэнту скажыце, што трэба асцярожна ўсё гэта рабіць. І дамовіцца можна», — заявіў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Паставіць на калені Беларусь і Расію нікому не ўдасца
Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі