БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне загінула 80-гадовая раварыстка

31.07.2025 / 21:36

Nashaniva.com

Прыкладна а 16-й гадзіне ў аграгарадку Лінова Пружанскага раёна 58-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем МАZ, ехаў па вуліцы Шашэйнай.

Каля скрыжавання з вуліцай Альшанскай мужчына наехаў на 80-гадовую мясцовую жыхарку, якая ехала на ровары ўздоўж дарогі. Паводле папярэдніх звестак, жанчына пачала перасякаць праезную частку перад аўтамабілем, што і прывяло да сутыкнення.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула