БЕЛ Ł РУС

Павышаюцца тарыфы на зарадку электрамабіляў

30.07.2025 / 19:30

Nashaniva.com

Сетка электразарадных станцый Malanka «Беларуснафты» з 1 жніўня павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў.

Фота ілюстрацыйнае

Цана паслугі за 1 кВт.г павольнай зарадкі цяпер будзе складаць Br0,49, хуткай зарадкі — Br0,65.

Тарыфы на рэзерваванне і выкарыстанне канектара пасля заканчэння зарадкі застаюцца без зменаў — 2,1 рубля.

Перад тым тарыфы мяняліся зусім нядаўна — 1 красавіка 2025 года. Тады кошт павольнай зарадкі ў сетцы Malanka стаў складаць 0,46 рубля за кВт⋅г, хуткай зарадкі — 0,61 рубля за кВт⋅г. 

«Беларуснафта» з'яўляецца нацыянальным аператарам па развіцці электразараднай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі. У сетку ўваходзяць больш за 700 ЭЗС па ўсёй краіне, іх колькасць плануецца павялічваць.

Чытайце таксама:

Прэзентавалі першы беларускі электрамабіль. Колькі каштуе?

Ці выгадна мець электрамабіль у Беларусі? Распыталі ўласнікаў

«Не хачу спансараваць Маска». Чаму беларусы (не) прадаюць свае Tesla

Каментары да артыкула