Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне з 1 жніўня 25-працэнтнай экспартнай пошліны ў дачыненні да Індыі, а таксама «штрафу» за куплю энерганосьбітаў і зброі ў Расіі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.
Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon
«Індыя заўсёды купляла пераважную большасць сваёй вайсковай тэхнікі ў Расіі і з'яўляецца найбуйнейшым купцом энерганосьбітаў для Расіі, разам з Кітаем, у той час як усе хочуць, каб Расія спыніла забойствы ва Украіне — усё гэта не добра», — заявіў Дональд Трамп, каментуючы сваё рашэнне.
ЗША прыгразілі і Кітаю 100% пошлінамі за закупку расійскай нафты, але Пекін адмовіўся паддавацца ціску, заявіўшы пра свой суверэнітэт і энергетычныя патрэбы.
29 ліпеня Дональд Трамп даў Расіі ўсяго 10 дзён, каб заключыць мір з Украінай — інакш ЗША, маўляў, увядуць вялікія пошліны супраць РФ і яе партнёраў. Эксперты, аднак, сумняваюцца, што гэта падзейнічае, бо Пуцін лічыць вайну «гістарычнай місіяй», а Расія залежыць ад нафтавых даходаў. Увядзенне новых санкцый можа справакаваць глабальную гандлёвую вайну і рост цэн на нафту.
Чытайце таксама:
Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння
Пяскоў: Расія прыняла да ведама словы Трампа, вайна працягваецца
Рэйтынг Трампа ўпаў да рэкордных 40 працэнтаў
Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну