БЕЛ Ł РУС

Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітая

30.07.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Польскія мытнікі ў Малашэвічах каля мяжы з Беларуссю, затрымалі кантрабандныя цыгарэты з беларускімі акцызамі. Як паведамляе Люблінская мытна-падатковая служба, цыгарэты знайшлі ў двух чыгуначных кантэйнерах, што прыехалі з Кітая.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

У кожным кантэйнеры было па 40 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, схаваных сярод легальнага тавару.

Агульны кошт гэтага тавару складае каля 1,4 мільёна злотых (прыкладна 380 тысяч долараў). Цяпер па гэтай справе ідзе расследаванне.

Канфіскаваныя цыгарэты адправілі на склад падатковага ўпраўлення, дзе яны будуць захоўвацца да рашэння суда. Пасля канфіскацыі цыгарэты знішчаць.

Чытайце таксама:

Беспілотнік заляцеў з Беларусі ў Літву і праляцеў чатыры кіламетры

Каля мяжы з Літвой зноў затрымалі беларусаў з аэрастатам

У Літву на «супердроне» перакінулі 3000 пачак цыгарэт з Беларусі

Каментары да артыкула