Кэці Пэры схадзіла на спатканне з Джасцінам Трудо
Спявачка Кэці Пэры атрымлівае асалоду ад свайго новага жыцця ў статусе свабоднай жанчыны ў кампаніі былога прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо. На эксклюзіўных фота палітык выглядае так, быццам ён для спявачкі I Kissed A Girl больш чым проста суразмоўца, піша Bild.
Знятыя ўпотай фатаграфіі паказваюць Пэры і Трудо ў дарагім рэстаране Le Violon у Манрэалі. Кэці ўважліва слухае мужчыну, з цікаўнасцю нахіляецца наперад, абодва цалкам пагружаныя ў размову. У пары быў асобны столік, а целаахоўнікі трымаліся воддаль на заднім плане.
Па даных амерыканскага партала TMZ, Кэці і Трудо паспрабавалі некалькі страў, у тым ліку падзялілі лобстараў, і пілі кактэйлі. Па словах відавочцаў, ахоўнікі сядзелі спіной да бара і назіралі за ўсім праз люстраную сцяну, тым самым забяспечваючы сваім босам прыватнасць.
Пасля шэф-кухар асабіста падышоў да стала, каб павітаць знакамітых гасцей. А пасля вячэры Пэры і Трудо нібыта нават зайшлі на кухню, каб падзякаваць камандзе рэстарана.
Пра гэтую вячэру-спатканне абодва захоўваюць маўчанне, але многія лічаць, што фатаграфіі гавораць самі за сябе. Кэці Пэры нядаўна разышлася з акцёрам Арланда Блюмам, а Джасцін Трудо развёўся з Сафі Грэгуар.
Чытайце таксама:
Дачка Стыва Джобса выйшла замуж за конніка. На вяселлі спяваў Элтан Джон
Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада
Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта