БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын на польскай мяжы зноў пераваліла за тысячу

30.07.2025 / 7:33

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы на пераходзе «Брэст» стаяць 1160 легкавых аўтамабіляў і 18 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.

Стабільна больш за тысячу аўто на пераходзе «Брэст» было ў чэрвені, у ліпені чарга стала змяншацца і падала да 130 аўто.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» чэргаў няма, у «Каменным Логу» — 20 легкавікоў.

Разам з тым аўтобусы на літоўскай мяжы спазняюцца. Так аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й раніцы, а 7-й стаяў на нейтральнай паласе ў бок Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула