БЕЛ Ł РУС

У Літве падраздзяленне СПА перамясцілі бліжэй да мяжы з Беларуссю

29.07.2025 / 22:35

Nashaniva.com

Спецыяльнае падраздзяленне супрацьпаветранай абароны літоўскай арміі перамясцілі бліжэй да мяжы з Беларуссю з-за пагрозы беспілотнікаў. Як паведаміў галоўнакамандуючы арміяй Літвы Раймундас Вайкшнорас, гэта рашэнне было прынята пасля інцыдэнту, калі беспілотнік пераляцеў з Беларусі на тэрыторыю Літвы.

Генерал Раймундас Вайкшнорас. Фота: Carsten Hoffmann/picture alliance via Getty Images

Раймундас Вайкшнорас адзначыў, што цяпер падраздзяленні СПА ўзмоцненыя, а батальён, здольны выяўляць і знішчаць паветраныя пагрозы, ужо перакінуты бліжэй да мяжы.

Таксама Вайкшнорас паведаміў, што з наступнага года Літва пачне выкарыстоўваць украінскую сістэму гукавога выяўлення беспілотнікаў.

Міністарка абароны Літвы Давілė Шакаленė дадала, што наяўная сістэма назірання не здольная эфектыўна выяўляць малыя і манеўраныя цэлі на нізкай вышыні, асабліва ў складаных умовах надвор'я. Яна адзначыла, што плануецца мадэрнізацыя назіральных сістэм, набыццё новай тэхнікі і паскарэнне працэсаў закупак.

Раніцай 28 ліпеня жыхары літоўскага памежжа з Беларуссю, у тым ліку і сталічнай Вільні, паведамілі пра магчымы беспілотнік, які яны бачылі і чулі. Давіле Шакаленė дапусціла, што дрон мог заляцець у Літву з-за ўздзеяння ўкраінскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, але пакуль што яго ўвогуле не знайшлі.

Чытайце таксама:

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома

Дрон заляцеў з Беларусі на тэрыторыю Літвы

Каментары да артыкула