БЕЛ Ł РУС

У расійскім Екацярынбургу рухнула частка трохпавярховага будынка

29.07.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Паводле даных СМІ, будынак быў адміністрацыйным і абваліўся з-за старасці.

Папярэдне ніхто не пацярпеў, а 12 чалавек паспелі эвакуявацца самастойна.

У панядзелак, 28 ліпеня разбурыліся таксама пяць паверхаў жылога дома ў іншым расійскім рэгіянальным цэнтры, Астрахані. Меркаванай прычынай надзвычайнага здарэння там стаў выбух газу.

У пятніцу, 25 ліпеня, пасля выбуху бытавога газу абрынуўся пад'езд у дзесяціпавярховым жылым доме ў Саратаве. Паведамлялася пра семярых загінулых і 16 пацярпелых.

Чытайце таксама:

У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск

Каментары да артыкула