БЕЛ Ł РУС

У Польшчы перакулілася фура беларускага дальнабойшчыка. Ён спрабаваў пазбегнуць сутыкнення

29.07.2025 / 15:16

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 28 ліпеня каля 15:00 у Лодзінскім ваяводстве, піша Most.

Фота: OSP KSRG Chorrzew

46-гадовы Андрэй Ляшчук распавёў польскаму выданню Kulisy.net, што на вузкай дарозе ўбачыў мікрааўтобус, які ехаў насустрач. Каб не зачапіць бус, ён, наколькі гэта было магчыма, наблізіўся да краю дарогі. Але край абочыны аказаўся настолькі рыхлым, што зямля правалілася.

Прычэп быў загружаны 24 тонамі грануляванай вапны. Калі зямля абрынулася, разам з ёй перакулілася і машына. Беларускі кіроўца не змог самастойна адкрыць дзверы знутры. На дапамогу прыйшоў вадзіцель, які праязджаў міма. З яго дапамогай дальнабойшчык змог выбрацца з кабіны.

На месцы працавалі тры выратавальныя брыгады. Дарогу перакрылі на час працы эвакуатара. Прыватная фірма, нанятая транспартнай кампаніяй, занялася перагрузкай вапны — гэты груз накіроўваўся ў Літву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула