У Салігорску школьнік трапіў у бальніцу пасля ўжывання вэйпа
У Салігорску 14-гадовага школьніка даставілі ў бальніцу пасля таго, як ён страціў прытомнасць ад пары вэйпа.
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, падлетак быў у гасцях у сябра без нагляду дарослых і доўгі час ужываў электронную цыгарэту. У выніку яму стала дрэнна, ён страціў прытомнасць, пасля чаго ягоны сябра выклікаў хуткую.
Падлетка шпіталізавалі, але цяпер ён ужо выпісаны з бальніцы.
Міліцыя адзначае, што гэта не першы падобны выпадак у горадзе — раней у бальніцу таксама трапіла дзяўчынка-падлетак пасля ўжывання вэйпа.
У Беларусі продаж электронных сістэм курэння непаўналетнім забаронены і караецца штрафам да 20 базавых велічынь (840 рублёў).
Чытайце таксама:
У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу
АМАП ладзіць рэйды пасля смерці школьніцы ад вэйпу
У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»