БЕЛ Ł РУС

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя

27.07.2025 / 21:26

Nashaniva.com

У цягніку знаходзілася каля 100 чалавек. З-пад абломкаў чуваць крыкі.

Колькасць пацярпелых пакуль невядомая, піша выданне Bild.

Інцыдэнт адбыўся ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг каля 18:10 па мясцовым часе каля населенага пункта Цвіфальтэндорф, у раёне Біберых.

Bild паведамляе, што ратавальнікі і пажарныя спрабуюць пранікнуць у перавернутыя вагоны, каб дабрацца да заблакіраваных пасажыраў. З-пад абломкаў чуваць крыкі. Адзін з вагонаў ляжыць на баку, яго дах разарваны, а вагоны, што цалкам сышлі з рэек, апынуліся ў лясістай мясцовасці.

З-за аддаленасці месца аварыі паліцыя дабіралася туды з затрымкай. Па стане на 19:30 на месцы працавала вялікая колькасць экстранных службаў, пацярпелым аказваецца дапамога. Служба экстраннага рэагавання Рэйтлінгена абвясціла ўнутраны рэжым «масавага паступлення пацярпелых» — гэта азначае, што чакаецца значная колькасць людзей, якім патрэбная медыцынская дапамога.

Прычыны здарэння пакуль не ўстаноўленыя. СМІ выказваюць версіі пра ураган або дрэвы, што ўпалі на пуці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула