БЕЛ Ł РУС

Эрдаган заявіў пра намер арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага ў Стамбуле

25.07.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў жаданне арганізаваць асабістую сустрэчу паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Стамбуле. Для гэтага ён плануе абмеркаваць такую магчымасць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images

25 ліпеня канцылярыя Эрдагана паведаміла, што Турцыя гатовая прыкласці намаганні, каб у найбліжэйшы час сабраць абодвух лідараў за адным сталом.

Раней у той жа дзень Эрдаган паведаміў, што разлічвае правесці перамовы з лідарамі Расіі і ЗША, каб абмеркаваць шанцы на мірныя перамовы па вайне ва Украіне.

У сваю чаргу, Дональд Трамп адзначыў, што такая сустрэча «абавязкова адбудзецца», хоць, на яго думку, яна ўжо павінна была адбыцца куды раней.

Аднак у Крамлі раней заявілі, што з-за «сур’ёзных разыходжанняў» паміж Украінай і Расіяй сустрэча паміж Зяленскім і Пуціным у найбліжэйшы час малаверагодная. Гэтая заява прагучала пасля трэцяга раўнду перамоў украінскай і расійскай дэлегацый, які прайшоў 23 ліпеня ў Турцыі.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца

Пяскоў: Сустрэча Пуціна і Зяленскага да канца лета малаімаверная

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін

Каментары да артыкула