Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны
Пракуратура Заводскага раёна Мінска выявіла на маркетплэйсах тавары, якія назвала «экстрэмісцкімі» — маецца на ўвазе атрыбутыка з выявай герба «Пагоня», дзе вершнік на чырвоным фоне трымае меч і шчыт.
Фота ілюстрацыйнае
На думку пракуратуры, на майках і кубках былі выявы, якія нібыта парушаюць заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. У выніку пракурор выдаў прадпісанне, якім запатрабаваў зняць такія тавары з продажу.
Таксама паведамляецца, што на маркетплэйсах наладзілі спецыяльныя алгарытмы, якія аўтаматычна будуць знаходзіць і блакаваць аналагічныя тавары, каб у будучыні пазбягаць падобных парушэнняў.
Чытайце таксама: Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ. Чырвона-зялёны сцяг — каланіяльны, ён быў прыдуманы сталіністамі. Тады як «Пагоні» больш за 700 гадоў. А БЧБ узнік на яе аснове.
Чытайце таксама:
Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!
Бар «Пагоня» ў Вільні змяніў назву. Што здарылася?
Група літоўцаў прапануе забараніць беларусам выкарыстоўваць герб «Пагоня»
Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»
Наўседа пракаментаваў выкарыстанне Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі