БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

24.07.2025 / 22:39

Nashaniva.com

Увечары 24 ліпеня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра выбух каля аграгарадка Атоліна Мінскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця да месца здарэння было ўстаноўлена, што на бульбяным полі адбыўся разрыў газавага трубаправода дыяметрам 700 мм. У выніку выбуху ўтварылася варонка.

Пацярпелых, як сцвярджаецца, няма, пах газу адсутнічае, газазабеспячэнне спажыўцоў не парушана.

Прычына інцыдэнту высвятляецца. 

Чытайце таксама:

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты

Каментары да артыкула