БЕЛ Ł РУС

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ

24.07.2025 / 20:39

Nashaniva.com

Літоўская разведка зафіксавала, што беларускі КДБ актывізаваў дзейнасць у дачыненні да беларускай дыяспары за мяжой — у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах. Паводле звестак Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБ), праз сацыяльныя сеткі КДБ спрабуе вербаваць беларусаў, што жывуць за межамі краіны, піша Delfi.lt.

Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Мінску. Фота: Наша Ніва

Супрацоўнікі КДБ, як сцвярджае літоўская разведка, не хаваюць сваёй прыналежнасці да спецслужбаў і выходзяць на сувязь з прадстаўнікамі дыяспары, прапаноўваючы ім супрацоўніцтва — за грошы, новыя беларускія пашпарты, бяспечнае вяртанне на радзіму. Узамен яны чакаюць інфармацыю пра дэмакратычны рух, настроі ў асяроддзі апазіцыі і іншыя звесткі, цікавыя беларускім уладам.

Калі людзі адмаўляюцца супрацоўнічаць, КДБ ужывае ціск — пагражае бяспецы іх сваякоў у Беларусі. Акрамя таго, спецслужбы Беларусі і Расіі праводзяць псіхалагічныя і інфармацыйныя аперацыі супраць дыяспары, у тым ліку з выкарыстаннем Telegram. Праз фэйкавыя вакансіі і аб'явы іх падбухторваюць на супрацьпраўныя дзеянні, каб справакаваць канфлікты паміж беларусамі і літоўскім грамадствам.

Асобна адзначаецца, што ўзрасла колькасць нападаў на Офіс Святланы Ціханоўскай — каб перашкодзіць яе дзейнасці.

У сувязі з гэтым літоўская выведка заклікае беларусаў, што знайшлі прытулак у Літве, не паддавацца на правакацыі і папярэджвае, што супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі можа мець крымінальныя наступствы.

Чытайце таксама:

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ

Каментары да артыкула