БЕЛ Ł РУС

Пратасевіч наракае, што не можа знайсці працу і задумваецца пра ад’езд

24.07.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Блогер Раман Пратасевіч у сваім асабістым тэлеграм-канале зноў наракае на жыццёвую неўладкаванасць і не выключае, што гэта можа скончыцца нават зменай месца жыхарства.

Раман Пратасевіч у Дубаі падчас працы зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова. Фота з яго тэлеграм-канала

Пратасевіч прызнаецца, што ўжо тыдзень зноў шукае працу, а знайсці нічога добрага не можа ні ў якой сферы, бо, маўляў, «маё прозвішча і медыйнасць у чарговы раз згулялі злы жарт».

«Нягледзячы на ўсе мае спробы жыць звычайнае спакойнае жыццё, сумленна працаваць і не адсвечваць, нічога не мяняецца. Прытым, што да мяне ўжо даўно няма ніякіх пытанняў ад уладаў і сілавых структур, патэнцыйныя працадаўцы чакана баяцца розных рызык», — сцвярджае ён.

@belarusnovosti2 Роман Протасевич жалуется, что не может найти работу и задумывается об отъезде из Беларуси #лукашенко #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Фінансавая праблема між тым падціскае, і «перспектывы ўнутры краіны, прама скажам, вельмі так сабе», канстатуе Пратасевіч, называючы такую сітуацыю «гробаным парадоксам»: «Таму што мне падабаецца жыць у Мінску і Беларусі, але я проста не магу знайсці хоць нейкую працу, не магу спланаваць хоць нейкае развіццё ў будучыні».

«Таму, паклаўшы руку на сэрца, я ўпершыню пачынаю сур'ёзна задумвацца пра ад'езд у якія-небудзь далёкія краіны. Проста каб у мяне была праца, магчымасць не ўспамінаць мінулае і хоць неяк развівацца», — анансуе Пратасевіч магчымыя змены ў сваім жыцці.

Зусім нядаўна паведамлялася, што Раман Пратасевіч скончыў курсы барменаў і ўладкаваўся на працу ў бар «Бутлегер» у цэнтры Мінска. Але, як выглядае, нешта ў яго там не задалося. Перад тым ён таксама непрацяглы час працаваў у службе дастаўкі «Яндэкс.Ежа», а яшчэ раней — зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова.

Чытайце таксама:

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»

Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Каментары да артыкула