БЕЛ Ł РУС

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках

23.07.2025 / 16:06

Nashaniva.com

Намесніца міністра антыманапольнага рэглявання і гандлю Святлана Караткевіч 23 ліпеня дала прэс-канферэнцыю. Сярод пытанняў, якое ёй задалі, было такое: чаму ў крамах памідоры горш, чым на рынках?

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Як сцвярджаюць спажыўцы, памідоры, якія прадаюць у крамах, выглядаюць няспелымі, а вось на рынках прадаюцца прыгожыя, смачныя і духмяныя. Святлана Караткевіч, аднак, лічыць, што «не ўсё так адназначна».

«На рынках працуе гандаль прыватнай формы ўласнасці — ІП, фермеры, фізасобы. І, пагадзіцеся, сёння вырасціць нават 100 кілаграмаў — гэта на парадак менш выдаткаў. Як фізічных, так і матэрыяльных.

Але я б хацела стаць на абарону нашага гандлю. Часцяком гэта добрыя і якасныя прадукты. Але бываюць і нюансы. І мы гэтыя нюансы таксама адзначаем. Але найперш гэта сведчыць пра лакальныя моманты, пра тое, што ў канкрэтным гандлёвым аб'екце няма гаспадыні. Няма чалавека, які сачыў бы [за таварам]. Гэта сведчыць пра няякасную працу канкрэтных як крамы, так і чалавека.

Але часцяком, калі браць плодаагароднінную прадукцыю, мы купляем не на рынку, а ў гандлёвых аб'ектах. Таму тут не ўсё так адназначна», — сказала намесніца міністра.

Чытайце таксама:

МАРГ працягвае трэсці «Табакеркі» Алексіна: пасля папярэдняй праверкі парушэнняў стала яшчэ больш

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн

МАРГ праверыў буйныя рынкі і знайшоў шмат парушэнняў

Каментары да артыкула