БЕЛ Ł РУС

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны, які памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў

22.07.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць абставіны смерці 40-гадовага мужчыны, якога знайшлі мёртвым у Мінску ў Свіслачы. Паводле атрыманай інфармацыі, ён памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Свіслач. Фота ілюстрацыйнае

Цела без прыкмет жыцця знайшлі 11 мая людзі, што сплаўляліся на байдарках, і адразу ж паведамілі пра гэта ратавальнікам. Прыехаўшыя на месца здарэння медыкі канстатавалі смерць.

Спачатку здавалася, што мужчына патануў, але экспертыза паказала, што прычынай стала менавіта перадазіроўка наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі. Як стала вядома, за тыдзень да трагедыі мужчына пайшоў на сустрэчу з знаёмым і не вярнуўся — родныя звярнуліся ў міліцыю.

Па факце смерці распачата крымінальная справа па артыкуле, які тычыцца незаконнага абароту наркотыкаў, што прывёў да смерці чалавека па неасцярожнасці. Зараз вядуцца следчыя дзеянні і шукаюць асобаў, датычных да распаўсюду наркотыкаў.

З пачатку 2025 года ў Мінску ўжо распачата сем крымінальных спраў, звязаных са смерцямі ад ужывання забароненых рэчываў.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны

14 і 16-гадовых падлеткаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў. Ім пагражае да 15 гадоў

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі

Каментары да артыкула