БЕЛ Ł РУС

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца

21.07.2025 / 23:10

Nashaniva.com

У Італіі 78-гадовы мужчына цудам вярнуўся да жыцця праз паўгадзіны пасля таго, як у яго двойчы спынілася сэрца. Інцыдэнт адбыўся ў курортным раёне Марына Велька, што ў правінцыі Вітэрба. Мужчына, які мае лівійскае паходжанне, але жыве ў Італіі, страціў прытомнасць на вуліцы, піша выданне La Reppublica.

Фота: La Reppublica

Медыкі выявілі ў мужчыны інфаркт і два паслядоўныя спыненні сэрца. Рэанімацыя працягвалася больш за 30 хвілін. Нават выклікалі верталёт, каб тэрмінова адвезці яго ў бальніцу. Але калі выратаваць пацярпелага не ўдалося, то рэанімацыю спынілі і афіцыйна абвясцілі пра смерць.

Чалавека пакінулі ў машыне хуткай дапамогі ў чаканні пахавальнай службы. Але праз каля 30 хвілін ён раптам расплюшчыў вочы, загаварыў і папрасіў патэлефанаваць сваім дочкам.

Яго даставілі ў бальніцу разам з паліцэйскім, якога па дарозе ўкусіў сабака пацярпелага. Цяпер стан мужчыны стабільны.

Лекары мяркуюць, што магчыма, з ім адбыўся рэдкі феномен — так званы «сіндром Лазара». Гэта калі пасля спынення рэанімацыі чалавечае сэрца раптам зноў пачынае біцца.

Упершыню гэты феномен быў апісаны ў 1982 годзе і названы ў гонар біблейскага Лазара, якога ўваскрасіў Ісус Хрыстос. Такія выпадкі надзвычай рэдкія і могуць быць звязаныя з дзеяннем некаторых медыкаментаў.

Чытайце таксама:

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй

Чаму вы ўвесь час стамляецеся? Магчыма, вам бракуе халіну

Просты хатні тэст на 30 секунд дапаможа ацаніць ваша здароўе

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Каментары да артыкула