БЕЛ Ł РУС

У Навагрудскім раёне мор рыбы: калгас зліваў гной у раку

21.07.2025 / 22:53

Nashaniva.com

У вёсцы Ярошыцы Навагрудскага раёна здарылася экалагічная катастрофа — у мясцовай рацэ Ятранка масава загінула рыба. Мясцовыя жыхары паведамілі, што прычынай мог стаць зліў гнаявых сцёкавых вод з малочнатаварнай фермы, піша выданне «Першы».

Людзі заўважылі, што вада ў рацэ стала мутнай, і ў ёй плавалі мёртвыя рыбіны. У сацсетках яны абвінавацілі калгас «Свіцязь» у неаднаразовым зліве гною ў ваду.

На месца выехалі інспектары і спецыялісты па ахове навакольнага асяроддзя. У Міністэрстве прыродных рэсурсаў Беларусі пацвердзілі: сцёкі сапраўды трапілі ў раку з тэрыторыі фермы, і ў выніку загінула шмат рыбы. Былі ўзятыя пробы вады і доннага грунту, цяпер іх аналізуюць у лабараторыі.

Калі парушэнні пацвердзяцца, адказныя асобы і гаспадарка могуць панесці адміністрацыйную або іншую адказнасць. Страты, нанесеныя прыродзе, будуць ацэненыя пасля завяршэння экспертызы.

Чытайце таксама:

У вадаёме пад Мінскам масава гіне рыба

Вызначыўся пераможца конкурсу на найлепшы беларускі пляж

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

У Мінску з'явіўся экалагічны прыпынак

Каментары да артыкула