БЕЛ Ł РУС

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар

21.07.2025 / 16:31

Nashaniva.com

У пачатку чэрвеня комік Іван Шумейка зладзіў канцэрты на акупаванай тэрыторыі Украіны — у Марыупалі, Данецку і Макееўцы. Цяпер ён патлумачыў, як ставіцца да свайго неадназначнага тура.

Іван Шумейка. Фота: shumeiko.standup / Instagram

Іван Шумейка — мінскі стэндапер і псіхатэрапеўт па асноўнай працы. Нядаўна ў сеціве з’явіліся афішы яго канцэртаў ва ўкраінскіх гарадах, акупаваных Расіяй. Паводле іх, 6 чэрвеня Іван выступіў у Марыупалі, на наступны дзень даў канцэрт у Данецку і падсумаваў свой міні-тур выступам 8 чэрвеня ў Макееўцы.

У сацсетцы Х (твітар) з’явіліся скрыншоты перапіскі з Іванам, дзе стэндапер тлумачыць сваю пазіцыю наконт спрэчных канцэртаў. 

Скрыны: @kit_u_maleni / X

На выкладзеных скрыншотах бачна, што Івану напісалі ў прыватныя паведамленні з пытаннем наконт тых канцэртаў. Вось што адказаў хлопец:

«Для мяне тут няма палітыкі. Я толькі раблю сваю працу — выступаю з камедыяй без нейкай палітычнай пазіцыі. Гэта былі канцэрты для мірнага насельніцтва, якім таксама хочацца жыць і не адчуваць сябе абмежаванымі.

Кожны бачыць карціну па-свойму, як яму заўгодна. Я толькі раблю сваю працу — як доктар, лячу людзей, як комік — смяшу. То-бок для мяне гэта было б тое ж самае, калі б я як доктар дапамагаў і рускім, і ўкраінцам недзе ў тыле ў бальніцы, і мяне б за гэта прэсавалі».

Асуджэнне будзе заўсёды, лічыць Шумейка:

«Усім не будзеш мілы. Але я і не хачу быць мілым усім, хто разумее і хто мяне ведае — тыя ў тэме, а хто не, тыя будуць дадумваць тыя праекцыі, якія ім выгадныя».

Чытайце таксама:

У Марыупалі расіяне адкрылі музей Жданава, паплечніка Сталіна

Былы міністр унутраных спраў Беларусі мае бізнэс у акупаваным Марыупалі

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь

Каментары да артыкула