Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку
Экс-палітвязень прадэманстраваў, як займаецца спортам.
Скрыншот відэа: strana888 / TikTok
На апублікаваным відэа Сяргей бяжыць уздоўж мора, імаверна Балтыйскага, адціскаецца, робіць гімнастычныя практыкаванні.
Усё гэта робіцца пад музыку, якая заканчваецца слоганам 2020 года «Стоп, таракан!».
Пасля зняволення Сяргей Ціханоўскі пахудзеў амаль удвая — да 79 кілаграмаў. Ён расказваў, што яшчэ абследуецца ў дактароў, але яму ўжо прызначылі піць шмат таблетак.
Чытайце таксама:
8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня
Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі
Такарчук выліла вядро ледзяной вады на Ціханоўскага: Апусці сябе да ўзроўню людзей!