БЕЛ Ł РУС

Грыбнікі знайшлі каля Гомеля труп мужчыны

20.07.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Падазраваны ў яго забойстве арыштаваны.

Падазраваны ў забойстве. Скрыншот відэа МУС

Грыбнікі ў Гомельскім раёне знайшлі труп мужчыны. Памерлым аказаўся 68-гадовы пенсіянер, паведамляе МУС.

Цялесныя пашкоджанні сведчылі аб гвалтоўнай смерці. Неўзабаве затрымалі 61-гадовага мясцовага жыхара, які быў раней судзімы.

Падазраваны і забіты разам працавалі на індывідуальнага прадпрымальніка, збіралі гародніну. Напярэдадні пасля застолля мужчыны пайшлі ў суседнюю вёску. Па дарозе здарыўся канфлікт, 61-гадовы мужчына ўдарыў сабутэльніка нажом у шыю і твар. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, збіў яго і ўцёк.

Следчыя завялі крымінальную справу за забойства. Падазраваны арыштаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула