БЕЛ Ł РУС

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары

20.07.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Віктар Мека спецыялізаваўся на дадатках для Доты 2.

Віктар Мека. Фота: сацсеткі

У чэрвені 2025 года ў Мінску вынеслі прысуд айцішніку Віктару Мека. Паводле інфармацыі «Вясны», хлопец атрымаў два гады калоніі за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (арт. 361).

Віктар Мека нарадзіўся ў 1988-м. Вучыўся ў Мінскім інавацыйным універсітэце.

Мека мае больш за 10 гадоў вопыту ў якасці аператара лазернага і фрэзернага абсталявання. Апошнія гады займаўся распрацоўкай камп’ютарных гульняў — ствараў карыстальніцкія гульні і моды для Доты 2.

Хлопца арыштавалі 6 лютага 2025 года, чатыры месяцы да суда ён знаходзіўся ў СІЗА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула