Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн
У Расію прадаваць было больш выгадна.
Разбіраючыся з праблемамі з бульбай у продажы, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала парушэнне канкурэнцыі па чатырох пастаўшчыках прадукцыі стабфондам.
Як расказала намеснік міністра Наталля Васілеўская ў інтэрв'ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», прадукцыя была добрай якасці, але ў сетку не пастаўлялася. Прычына — у цэнавым рэгуляванні і дыспарытэце цэн. У красавіку бульба ў Беларусі была на 50% таннейшая за бульбу ў Расіі. У чэрвені гэта розніца ў цане скарацілася да 9%.
На фоне гэта прынялі закон, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі. За парушэнне — штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь (па стане на 2025 года гэта ад 210 да 8400 рублёў).
У МАРГ патлумачылі, што ў міжсезонне абавязкова мусяць быць у продажы яблыкі і баршчавы набор — бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста.
Чытайце таксама:
Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны