БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя гандбола папрасіла вярнуць у «нашу гандбольную сям'ю» беларусаў і расіян

19.07.2025 / 22:43

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF) звярнулася да Міжнароднага алімпійскага камітэта з просьбай аднавіць удзел нацыянальных каманд Беларусі і Расіі ў міжнародных спаборніцтвах. Пра гэта паведаміла Беларуская федэрацыя гандбола, спасылаючыся на ліст ад прэзідэнта IHF Хасана Мустафы.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле наяўнай інфармацыі, 5 чэрвеня 2025 года IHF падала ў МАК сцэнар вяртання беларускіх і расійскіх гандбольных каманд на сусветную спартыўную арэну. У звароце адзначалася, што ўдзел гэтых краін, маўляў, мае вялікае значэнне для развіцця і папулярызацыі гандбола ва ўсім свеце.

Хасан Мустафа заявіў, што IHF падтрымлівае прынцыпы алімпійскага руху, аднак рашэнне аб адхіленні часткі «нашай гандбольнай сям’і» было вельмі няпростым. Ён падкрэсліў, што IHF неаднаразова звярталася да МАК, але афіцыйнага адказу пакуль няма. Як толькі такі адказ будзе атрыманы, федэрацыя абяцае паведаміць пра гэта публічна.

4 сакавіка 2022 года IHF прыпыніла ўдзел беларускіх і расійскіх каманд, афіцыйных асоб і суддзяў у сваіх спаборніцтвах у адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК. Гэта было санкцыя за развязанне Расіяй поўнамаштабнай вайны ва Украіне пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

Раней паведамлялася, што Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дазволіла беларускім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе не толькі ў асабістых, але і ў камандных ды групавых відах.

Чытайце таксама:

Знялі забарону на камандныя выступленні беларускіх гімнастаў і акрабатаў

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў

Расійскім хакеістам не дазволяць выступіць на Алімпіядзе-2026

Каментары да артыкула