БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС

19.07.2025 / 9:18

Nashaniva.com

У пятніцу ЕС увёў 18-ы пакет санкцыі ў дачыненні да Беларусі і ЕС. У афіцыйным журнале ЕС пералічаныя восем юрыдычных асоб, супраць якіх уведзеныя санкцыі.

Гэта — УП «Белзнешпрамсэрвіс», НП ТАА «АКБ ТСП», ТАА «КБ Беспілотныя верталёты», ААТ «Завод «Легмаш», УП «Навукова-тэхнічны цэнтр ЛЕМТ «БелОМА», ТАА «Лазерныя прыборы і тэхналогіі», ААТ «Вістан», ААІ «Рухсерваматор».

Як і прагназавалася ўчора, забарона на транзакцыі датычыцца чатырох беларускіх банкаў, якія раней былі адключаныя ад SWIFT — «Белаграпрамбанк», «Банк «Дабрабыт», «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і «Белінвестбанк».

Чытайце таксама:

Еўрасаюз увёў поўную забарону на фінансавыя транзакцыі ў дачыненні да некалькіх банкаў Беларусі

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш», прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

Каментары да артыкула