БЕЛ Ł РУС

З Германіі адправілі першы дэпартацыйны рэйс у Афганістан. Працяг будзе

18.07.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Улады Германіі дэпартавалі ў Кабул 81 грамадзяніна Афганістана, асуджаных за цяжкія злачынствы. Самалёт ужо прызямліўся ў Афганістане. Гэта першы дэпартацыйны рэйс пры новым канцлеры Фрыдрыху Мерцы, які вядзе палітыку жорсткага абмежавання міграцыі, піша Bild.

Cярод дэпартаваных:

Агульны тэрмін зняволення для ўсіх разам перавышае 200 гадоў.

У спісе таксама фігуруе мужчына, які ў 2019 годзе разам з трыма саўдзельнікамі на працягу некалькіх гадзін гвалтаваў 14-гадовую дзяўчынку ў цэнтры для бежанцаў у Ілеркірхбергу.

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт заявіў, што гэтая дэпартацыя — частка новага жорсткага курсу ў палітыцы бяспекі, абвешчанага ў рамках кааліцыйнай дамовы. Паводле яго слоў, у Германіі няма і не будзе права на знаходжанне для злачынцаў, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы.

Добрынт адзначыў, што дэпартацыі будуць працягвацца, і для поўнага вывазу ўсіх асоб з падставай для высылкі можа спатрэбіцца як мінімум яшчэ 16 рэйсаў.

Паводле даных Цэнтральнага рэгістра іншаземцаў, па стане на 30 чэрвеня ў Германіі знаходзіліся:

Дэпартацыю падтрымаў і міністр унутраных спраў Аўстрыі Герхард Карнер, заявіўшы:

«Еўропа нарэшце становіцца больш жорсткай і паслядоўнай. Мы мусім рашуча выдвараць злачынцаў і тых, хто ўяўляе пагрозу грамадству».

Чытайце таксама:

У Германіі рыхтуюць скарачэнні сацыяльных выплат: беспрацоўныя жывуць лепш за тых, хто працуе

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»

«Расія павінна кампенсаваць Украіне 500 млрд еўра» — канцлер Германіі Мерц

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны

«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране

Каментары да артыкула