БЕЛ Ł РУС

Пракуратура праводзіць праверку адносна жорсткага абыходжання з дзецьмі ў магілёўскім дзіцячым садку

18.07.2025 / 17:33

Nashaniva.com

У адным з дзіцячых садкоў Магілёва зафіксавалі выпадкі жорсткага абыходжання з дзецьмі, што трапіла на відэа і шырока разышлося ў сацыяльных сетках. На кадрах бачна, як супрацоўніца садка выкарыстоўвае «непедагагічныя метады» — напрыклад, расцірае дзіцяці твар пяском. Адносна гэтага інцыдэнту выказаліся і ў мясцовай пракуратуры.

Скрыншот з відэа

Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Дзяніс Хмялькоў паведаміў, што відэа выявілі падчас маніторынгу інтэрнэту. На яго падставе былі праведзеныя праверачныя мерапрыемствы.

Падчас праверкі высветлілі, што «здзяйсняла ў дачыненні да малалетніх грубыя і недапушчальныя дзеянні» памочніца выхавальніцы дзіцячага садка.

У выніку пракуратура распачала дысцыплінарную вытворчасць ў дачыненні да як памочніцы выхавальніцы, так і самой выхавальніцы. Акрамя таго, Кастрычніцкі РАУС Магілёва вядзе дасудовую праверку, каб вызначыць, ці ёсць падставы для крымінальнай адказнасці. Ход праверкі пракуратура трымае на кантролі.

Чытайце таксама:

У Магілёве супрацоўніца дзіцячага садка выхоўвала малых, размазваючы ім пясок па тварах ВІДЭА

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад

Каментары да артыкула