МЗС: Бязвіз з Лаосам яшчэ не працуе
Падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос 17 ліпеня было падпісана міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў абедзвюх краін. Але ехаць туды пакуль спяшацца не варта, патлумачылі ў МЗС.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
У ведамстве падкрэслілі, што падпісанне дакумента не азначае яго імгненнага ўступленне ў дзеянне. Каб бязвіз пачаў працаваць, патрэбна правесці шэраг унутраных працэдур, у тым ліку ратыфікацыю пагаднення. Гэта зойме пэўны час.
Беларусам параілі ўлічваць гэты факт пры планаванні паездак у Лаос і сачыць за афіцыйнай інфармацыяй на сайтах МЗС. Дата ўступлення пагаднення ў сілу будзе абвешчана дадаткова.
Чытайце таксама:
Беларусь дамовілася пра бязвізавы рэжым з Лаосам
Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх