БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы

18.07.2025 / 15:53

Nashaniva.com

У Беларусі сёлета, калі верыць Аляксандру Лукашэнку, плануюць сабраць каля 11 мільёнаў тон збожжа. На селектарнай нарадзе ён адзначыў, што гэта — той ураджай, які зараз яшчэ на палях, і яго трэба сабраць без страт. Аднак не ўсё праходзіць гладка, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура і МУС дакладваюць, што ў некаторых рэгіёнах да жніва падрыхтаваліся дрэнна. Частка тэхнікі — камбайны, зернесушыльныя комплексы — у няспраўным стане.

Некаторыя адрамантаваныя камбайны нават не прайшлі тэхагляд. Гэта прыводзіць да таго, што нагрузка кладзецца на меншую колькасць працуючых машын.

У кожнай трэцяй гаспадарцы з правераных камбайны не гатовыя да працы. У некаторых месцах рамонты нават не пачыналі — не хапае ні запчастак, ні механізатараў. Таксама праблемы з захоўваннем ураджаю: склады не падрыхтаваны, бракуе паліва і матэрыялаў. Ёсць і выпадкі падману — у 5% гаспадарак тэхніка была «гатовая» толькі па дакументах.

Ужо на пачатку жніва Камітэт дзяржкантролю выявіў выпадкі няякаснай працы, напрыклад, у Свіслацкім і Салігорскім раёнах. Падобныя праблемы і пры нарыхтоўцы кармоў: шматгадовыя травы не былі своечасова падкормленыя, тэхніка зламаная, тэмпы работ нізкія.

У Віцебскай вобласці па стане на 14 ліпеня яшчэ не быў завершаны першы ўкос траў на 20 тысячах гектараў. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў строга пытацца за кожны скрадзены каласок падчас жніва

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

Мінсельгасхарч даў прагноз на новы ўраджай

Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма

Каментары да артыкула