Беларуска пры дапамозе народных метадаў вырасціла гіганцкую трускаўку ФОТАФАКТ
Беларуска Тамара Сялецкая выгадавала гіганцкую трускаўку вагой ажно 173.5 грама. Садоўніца-аматарка расказала, што пры вырошчванні гэтай ягады выкарыстала народныя метады, піша Sputnik.
Фота: Sputnik
«Падчас пасадкі трускавак у лункі кладу кветкі аксамітак. Іх пах адпуджвае шкоднікаў і сілкуе каранёвую сістэму. Яшчэ адзін сакрэт: пасля вясновых замаразкаў, калі мае трускаўкі дрэнна развіваліся, я падкарміла іх растворам малака, вады і дражджэй. Вынік мяне здзівіў. Адна ягада вырасла вагой 173.5 грама», — сказала Тамара Сялецкая.
Чытайце таксама:
Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі
З’еў кілаграм клубніц — і нічога! А вось што кажа доктар
«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў
Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду
«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна