У Мінску пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця знаходзілася дома разам з сужыцелькай бацькі, паведамляе Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
У нейкі момант дзяўчынка засталася адна ў пакоі з адчыненым на праветрыванне акном, залезла на падваконне і, абапершыся на маскітную сетку, выпала з акна.
Дзіця цяпер знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.
Чытайце таксама:
У Магілёве выпала з акна двухгадовая дзяўчынка
У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха
Трохгадовы хлопчык выпаў з другога паверха ў Гродзенскім раёне