БЕЛ Ł РУС

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадцам Вэнса

16.07.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі паведаміў пра правядзенне ў Вашынгтоне перамоў з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі.

Дзяніс Кучынскі

«У мяне адбыліся цёплыя і прадуктыўныя кансультацыі ў Белым доме з Эндзі Бейкерам — намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джэя Дзі Вэнса», — напісаў Кучынскі.

Паводле яго слоў,

«гэтая сустрэча азначае найвышэйшы ўзровень узаемадзеяння дэмакратычнай Беларусі з Белым домам з моманту абрання прэзідэнта Трампа — жыццёва важны крок да ўмацавання нашага пастаяннага дыялогу з ЗША».

Фота: Офіс Ціханоўскай

Дзяніс Кучынскі перадаў праз дарадцу ліст Дональду Трампу ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, а таксама падзякаваў амерыканскаму ўраду за паспяховае вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку — Сяргея Ціханоўскага.

Абмеркавалі таксама далейшыя крокі ў развіцці адносін паміж амерыканскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, падыход у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. А таксама ўльтыматум Трампа, магчымае перамір’е і ціск адміністрацыі прэзідэнта ЗША на Расію, пытанні рэгіянальнай бяспекі і месца Беларусі ў перамовах паміж Украінай і Расіяй.

Чытайце таксама:

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

У Еўрасаюзе анансавалі новы пакет дапамогі для беларускіх СМІ і праваабаронцаў

Ціханоўская: Толькі дэмакратычная Беларусь можа быць гарантам міру і стабільнасці ў рэгіёне

Каментары да артыкула