БЕЛ Ł РУС

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

16.07.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай у сераду каля 7:00 на дарозе М6, паведамляе СК.

У раёне вёскі Міхалова аўтобус з’ехаў у кювет па ходзе руху.

У салоне знаходзіўся 51 пасажыр.

У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Астатнія пасажыры не пацярпелі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі магла стаць стомленасць 52-гадовага кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула