БЕЛ Ł РУС

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

14.07.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Сэрвіс FIRMS 13 ліпеня зафіксаваў крыніцу ўзгарання ў раёне былога Гомельскага радыёзавода, піша «Флагшток».

Памер цеплавой сігнатуры не дазваляе дакладна вызначыць, якое менавіта прадпрыемства гарэла — стратэгічныя рэшткі радыёзавода ці суседнія новыя вытворчасці «Фрэшпак Солюшнс» або «Веза-Г».

Да нядаўняга часу радыёзавод праводзіў рамонт вайсковай тэхнікі. Цяпер ён носіць назву «Вымпел» і ўваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». Прадпрыемства афіцыйна называецца «Завод металаканструкцый «Вымпел». 

Афіцыйных паведамленняў пра пажар у прамысловай зоне пакуль не паступала.

Чытайце таксама:

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну

Каментары да артыкула