З пачатку года шэсць дзяцей загінулі, выпаўшы з вокнаў
Генеральная пракуратура звяртае ўвагу, што з пачатку 2025 года ў Беларусі шэсць дзяцей загінулі, выпаўшы з вокнаў. Прытым за той жа перыяд у 2024-м быў зафіксаваны толькі адзін такі выпадак.
Фота ілюстрацыйнае
Дарослым нагадваюць, што вельмі важна сачыць за бяспекай дзяцей у доме. Рэкамендуюць ставіць спецыяльныя замкі ці абмежавальнікі на вокнах, не ставіць побач мэблю, каб дзіця не магло залезці на падваконне.
Таксама не варта цалкам адкрываць вокны для праветрывання — антымаскітныя сеткі не абараняюць ад выпадзення.
Чытайце таксама:
Аднагадовы хлопчык выпаў з пятага паверха ў Магілёве
У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха
Трохгадовы хлопчык выпаў з другога паверха ў Гродзенскім раёне