БЕЛ Ł РУС

Трамп збіраецца ўвесці 30% пошліны для ЕС са жніўня

12.07.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што гэта трэба, каб ліквідаваць гандлёвы дэфіцыт.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што з 1 жніўня на імпарт з краін ЕС і Мексікі будуць дзейнічаць пошліны ў памеры 30%.

Трамп заявіў, што гэтая тарыфная стаўка значна меншая, чым трэба, каб ліквідаваць гандлёвы дэфіцыт, які ЗША мае з ЕС, піша Reuters. Ён адзначыў, што еўрапейскім кампаніям не трэба будзе плаціць пошліну, калі яны размесцяць вытворчасць у ЗША.

З 1 жніўня Трамп таксама збіраецца ўвесці пошліны ў 50% на імпарт з Бразіліі. Чакаецца, што цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША з-за гэтага ўзляцяць да нябёсаў.

Чытайце таксама:

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў

Трамп пацвердзіў, што разглядае магчымасць перадаць Украіне сістэму Patriot

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца

Каментары да артыкула